У Індыі разбіўся самалёт: загінулі 158 чалавек

22.05.2010 / 09:22

Паводле папярэдніх звестак у выніку крушэння самалёта ў індыйскім Мангалоры загінулі 158 чалавек. Самалёт ляцеў з Дубая.

На борце знаходзіліся 166 чалавек.

Самалёт праскочыў пасадачную паласу і разбіўся. Boeing 737-800 належаў авіякампаніі Air India Express.