Першакурснік БДЭУ скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з 13‑га паверха

19.05.2010 / 10:40

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце самагубства першакурсніка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, 18 мая каля 16 гадзін ураджэнец Віцебскай вобласці 1990 года нараджэння выкінуўся з балкона 13‑га паверха інтэрната ВНУ. Малады чалавек памёр на месцы.

Паводле звестак праваахоўных органаў, у студэнта была заніжаная самаацэнка. Ён меў праблемы з вучобай, цяжкасці ў стасунках з навакольнымі людзьмі, назіраўся ў псіхіятра.