Хуліган, які ... на чужую машыну, прысуджаны да года выпраўленчых работ

17.05.2010 / 16:55

Да года папраўчых работ з утрыманнем 10% заробку асуджаны судом Заводскага раёна Мінска хуліган, які справіў пільніцу на чужую машыну.

Інцыдэнт адбыўся пры канцы мінулага снежня ў двары дома на вуліцы Сяліцкага. У міліцыю звярнулася маладая жанчына з просьбай прыцягнуць да адказнасці нецвярозага мужчыну, які спраўляў натуральную патрэбу на ейны аўтамабіль.

Яна спачатку спрабавала сама спыніць хулігана, але ў адказ атрымала грубыя абразы і ўдар кулаком у твар.

Усё адбывалася на вачах у шасцігадовай дачкі.

Пасля затрымання 35‑гадовага раней судзімага мінчука, у дачыненні яго Заводскім РУУС была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

У судзе абвінавачваны сваю віну не прызнаў.