Прычына смерці беларускага студэнта ў Гданьску пакуль невядомая

Знойдзены нежывым Канстанцін Жылінскі з Рагачова.

17.05.2010 / 18:55

У польскім Гданьску знойдзены нежывым беларускі студэнт Канстанцін Жылінскі. Прычыны смерці пакуль невядомыя.

Канстанцін Жылінскі навучаўся ў Гданьскім універсітэце ад 2006 года, вывучаў эканоміку.

Першапачатковая інфармацыя, што з'явілася на сайце udf.by, аб прычыне ягонай смерці непацверджаная.

Ён быў прыязным, камунікабельным юнаком, добра сябраваў з калегамі. Напярэдадні ён пабываў у доктара, атрымаў медычную страхоўку для падаўжэння вучобы. Яшчэ ўранку ён паснедаў, а пасля яго знайшлі мёртвым у сваім пакоі.

nn.by