На Магілёўшчыне ўдарам маланкі забіла 51‑гадовую настаўніцу

11.05.2010 / 13:51

10 мая прыкладна ў 11.00 у вёсцы Прусіна Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ўдарам маланкі была забіта 51‑гадовая мясцовая жыхарка, настаўніца малодшых класаў Касцюковіцкай раённай гімназіі.

Падчас навальніцы жанчына з мужам і двума дзецьмі саджала бульбу на прысядзібным участку, на ўзвышанай мясцовасці. Смерць наступіла на месцы здарэння.

Праверку на гэтым факце праводзіць пракуратура Касцюковіцкага раёна.