«Гавары праўду!»: людзі думалі — паштоўкі з выканкама

з пошты Рэдакцыі

Якую яшчэ праўду? Гэта ўсё падкопы дэструктыўных элементаў! — адказалі ім.

02.05.2010 / 19:33

Нядаўна ў нас у Оршы нейкія хлапцы раздавалі мінакам паштоўкі з тэкстам. На адным баку надпіс «Гавары праўду!», на адваротным — чыстае месца для пісьма і адрас Адміністрацыі прэзідэнта. Людзі ахвотна бралі паштоўкі. Мне дасталіся толькі дзве, а хацелася болей. Адправіўшы паштоўкі, я вырашыў пазваніць у ідэалагічны аддзел Аршанскага гарвыканкама і сардэчна падзякаваць ініцыятарам акцыі.

— Паштоўкі? Якія паштоўкі? Якую яшчэ праўду? Гэта ўсё падкопы дэструктыўных элементаў!
— гнеўна абураўся добра пастаўлены голас.

Вось як выходзіць — калі хочаш сказаць ці пачуць праўду, значыць, табе адна назва — дэструктыўны элемент.

Юры Патапаў, Балбасава