Porsche адклікае больш за 11 тысяч машын

27.04.2010 / 16:01

Нямецкі аўтавытворца адклікае ўсе прададзеныя купэ Panamera Grand Tourers — усяго праз некалькі месяцаў пасля таго, як мадэль паступіла ў продаж.

Прычынай адклікання сталі праблемы з рамянямі бяспекі. Усяго кампанія прадала каля 11 тысяч 300 аўтамабіляў гэтай мадэлі.