У сталіцы Тайланда — таксама надзвычайнае становішча

07.04.2010 / 15:28

У сераду тысячы прыхільнікаў былога прэм’ера Таксіна Чынаваты спрабавалі штурмаваць парламент, дзе праходзіла пасяджэнне ўрада. Міністраў на верталётах эвакуавалі з будынку.

Прыхільнікі Чынаваты патрабуюць адстаўкі цяперашняга кабінета міністраў і правядзення датэрміновых выбараў. На мінулым тыдні яны захапілі тэрыторыю аднаго з буйнейшых у Бангкоку гандлёвых раёнаў, спаралізаваўшы яго працу.

Улады пакуль не ўжываюць сілу да ўдзельнікаў масавых пратэстаў.

Радыё Свабода