Затрыманыя актывісты СПБ

01.04.2010 / 11:58

Міліцыя затрымала намесніка старшыні Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Яскевіча і старшыню Таварыства Жаўнераў Арміі Краёвай пры Саюзе палякаў Вераніку Сэбаст'яновіч.

Машына, якой ехаў Яскевіч і Сэбаст'яновіч, была затрымана недалёка ад Шчучына. Затым іх адвезлі ў Шчучынскі РАУС. Фармальным повадам затрымання сталіся падазрэнні на наяўнасць у машыне, якой ехалі Ясеквіч і Сэбаст'яновіч, «падпольнай літаратуры».

«Мы ехалі непадалёк Шчучына, калі нас спыніла ДАІ. Папрасілі паказаць, што знаходзіцца ў салоне аўтамабіля. Там былі асобнікі часопіса «Magazyn Polski na Uchodźstwie». Гэта міліцыянтам не спадабалася. Адвезлі нас у Шчучынскі РАУС. Зараз падлічваюць колькасць асобнікаў часопіса. Не думаю, што гэта была выпадковая праверка. Затрымалі толькі нас. І самі не могуць патлумачыць, навошта. Адразу бачна, што яны толькі выканаўцы. Загад сыходзіў аднекуль зверху» – паведаміў «НН» Мечыслаў Яскевіч.

Затрыманыя збіраліся наведаць ветэранаў АК, якія жывуць у Шчучынскім раёне.

***

А 15-ай гадзіне актывістаў СПБ адпусцілі. Міліцыя канфіскавала ў іх 450 асобнікаў часопіса «Magazyn Polski na Uchodźstwie». На Мечыслава Яскевіча склалі пратакол аб адміністрацыйным парвапарушэнні.

АП