Горадня. Алесь Кіркевіч

хроніка апазіцыі

29.03.2010 / 12:03

24 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні разгледзелі справу намесніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча за распаўсюд газеты «Хрысціянская абарона».

Суддзя Ксенія Стасюкевіч вынесла штраф у памеры 1 мільён 225 тысяч паводле Кодэксу РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях па арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках СМІ).