Новы сусветны рэкорд набору СМС – 4,5 сімвала за секунду

Каб набраць фразу з 160 сімвалаў, 23-гадоваму амерыканцу спатрэбілася 35,54 секунды

23.03.2010 / 14:40

23-гадовы амерыканец Франклин Пейдж усталяваў сусветны рэкорд, набраўшы смс-паведамленне з 160 сімвалаў за 35,54 секунды. Папярэдні рэкорд складаў 40,91 секунды.

Для набора амерыканец выкарыстоўваў спецыяльную сістэму ўводу Swype. Яна распрацавана для апаратаў з сенсарнымі экранамі і дазваляе не адрываць палец ад экрана.

Дарэчы, рэкардсмен працуе ў самой кампаніі Swype.