На ўсіх рэках Беларусі расце ўзровень вады

22.03.2010 / 22:24

На ўсіх рэках Беларусі адбываецца рост узроўню вады веснавой паводкі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Марына Нагібіна.

Сутачная інтэнсіўнасць яе складае ў асноўным ад 1 да 98 см, найбольшая (115-255 см) адзначаецца каля Верхнядзвінска на Заходняй Дзвіне, яе прытоку Дзісне каля г.п.Шаркаўшчына і на Віліі каля вёскі Міхалішкі. На рэках басейна Прыпяці на тэрыторыі Беларусі ўзровень вады павышаецца з інтэнсіўнасцю 1-24 см за суткі, а на яе правабярэжных прытоках на тэрыторыі Украіны - да 63 см.

За мінулыя трое сутак пачаўся крыгалом на Нёмане, Віліі, Прыпяці каля моста Любанскага, Гарынь каля вёскі Малыя Вікаравічы, Друць (прыток Дняпра), Проня (прыток Сожа). Рэкі Піна і Ясельда (прытокі Прыпяці) ачысціліся ад лёду.

На ўсім працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны і Сожа назіраецца ледастаў, месцамі з палонкамі, разводдзямі і закраінамі. Паўсюдна з'явілася вада на лёдзе, лед пацямнеў. Таўшчыня ледзянога покрыва складае на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны 37-64 см, Дняпра - 40-43 см, Бярэзіны - 34-41 см, Сожа - 23-43 см. На Мінскім моры, Вілейскім вадасховішчы і возеры Нарач назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 50-64 см.

На большасці рэк вада выйшла на пойму. На Прыпяці каля моста Любанскага і каля вёскі Чэрнічы, на Свіслачы (прыток Бярэзіны) узроўні вады перасягнулі небяспечна высокія адзнакі на 1-6 см, пры якіх начынаецца падтапленне прыбярэжных населеных пунктаў і сельгасугоддзяў.

Як паведаміла Марына Нагібіна, у далейшым павышэнне ўзроўню вады на рэках будзе прадаўжацца, разлівы рэк павялічацца. У сувязі з гэтым будуць назірацца падтапленні рачнымі водамі на пойменных участках рэк і затапленні прыбярэжных тэрыторый уздоўж рэк Дзісна каля гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, Нёман каля горада Стоўбцы, Прыпяць каля горада Петрыкава і яе прытокаў Ясельда, Случ, Пціч, прытоку Заходняга Буга Мухавец каля г.Брэст