Сёння адзначаецца сусветны Дзень паэзіі

Упершыню свята прайшло 21 сакавіка 2000 года ў Парыжы.

21.03.2010 / 10:22

У 1999 годзе на 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была вырашана штогадова адзначаць сусветны Дзень паэзіі 21 сакавіка.

Такі крок павінен паспрыяць стварэнню пазітыўнага іміджу паэзіі як сапраўднага сучаснага мастацтва.

Першае свята прайшло 21 сакавіка 2000 года ў Парыжы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЭСКА. У гэты дзень у шматлікіх краінах праходзяць літаратурныя вечарыны, уручаюцца літаратурныя прэміі.

У Мінску сёння ў галерэі «Ў» распачынаецца акцыя «Адзін верш Геніюш»,

якая будзе адбывацца кожную нядзелю.

Пачатак а 15. З геніюшвершам — Міхась Чарняўскі.

КМ