У 2009 годзе асуджаныя 1,5 тыс. маскоўскіх міліцыянераў

03.03.2010 / 12:45

У мінулым годзе да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя 1,5 тысяч супрацоўнікаў маскоўскай міліцыі, паведаміў намеснік начальніка ГУУС Масквы Аляксандр Іваноў.

«У крымінальнай службе вялікая колькасць асабістага складу, і таму такія факты сустракаюцца ў міліцыі. Так, нам непрыемна і сорамна», — сказаў Іваноў на прэс‑канферэнцыі.

Бі-Бі-Сі