Залiшняя вага дзяцей — на сумленнi бабуль

02.03.2010 / 14:22

Брытанскiя дашкольнiкi, якiх выхоўваюць бабулi i дзядулi, маюць залiшнюю вагу часцей, чым iх аднагодкi. Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў з Унiверсiтэцкага каледжа Лондана.

Даследчыкi прааналiзавалi звесткi аб 12 тысячах брытанцаў ва ўзросце ад дзевяцi месяцаў да трох гадоў. У ходзе даследавання было вызначана, што дзецi, якiх выхоўваюць толькi бабулi i дзядулi, маюць залiшнюю вагу на 34 працэнты часцей, чым iх аднагодкi, якiя наведваюць дашкольныя ўстановы цi якiх выхоўвае нянька.

Для дзяцей, якiх бацькi аддаюць на выхаванне бабулям i дзядулям толькi час ад часу, гэты паказчык склаў 15 працэнтаў.