Мінскія тралейбусы даедуць да Бялграда

Сербы купяць сабе 83 тралейбусы «Белкамунмаша»

25.02.2010 / 13:34

Прадпрыемства «Белкамунмаш» выйграла тэндэр на пастаўку 83 тралейбусаў у Бялград. Сярод супернікаў былі украінцы і кітайскія вытворцы.

Многія еўрапейскія вытворцы не ўдзельнічалі ў тэндэры праз занадта высокую цану на сваю прадукцыю.