У сталічным аўтапарку №5 у аўтобусе знойдзены мёртвым рабочы

22.02.2010 / 13:07

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска праводзіць праверку паводле факту смерці слесара сталічнага аўтапарка №5.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, мужчына быў знойдзены мёртвым ноччу

21 лютага ў салоне аўтобуса МАЗ на тэрыторыі прадпрыемства. Ён ляжаў на падлозе, падклаўшы пад галаву куртку.

Прычыны смерці ўстанаўліваюцца.