У Ганцавіцкім раёне ад снегу абваліўся дах школы

Здарэнне адбылося а 5‑й раніцы, таму ніхто не пацярпеў.

19.02.2010 / 17:29

У вёсцы Малькавічы, што ў Ганцавіцкім раёне, абваліўся дах сярэдняй школы. Адбылося здарэнне каля 5‑й гадзіны раніцы. Ніхто з вучняў і працоўных навучальнай установы не пацярпеў.

Пад той часткай будынку, якая абвалілася, знаходзілася некалькі памяшканняў, у якіх у час заняткаў маглі б знаходзіцца дзеці. Зрэшты, заняткі былі працягнутыя, але ў іншым крыле школы.

Напярэдадні Новага года ў школе адбываўся рамонт, падчас якога дах зрабілі двухскатны. Сістэма водазабеспачэння была зроблена такім чынам,

што снег назапашваўся і не мог спаўзці з даху будынку.

Раённае ўпраўленне МНС пакуль адмаўляецца ад каментароў, спасылаючыся на тое, што ідзе расследаванне здарэння.

Вольга Жарнасек