ФРС ЗША ўпершыню пасля крызісу падняла працэнтавую стаўку

19.02.2010 / 12:36

Бэн Бернанке, шэф амерыканскага цэнтрабанку (Федэральнай рэзервавай сістэмы ЗША) абвесціў у чацвер увачары, што ФРС ад пятніцы падніме стаўку рэфінансавання на 0,25 працэнтавых пункты да 0,75%. Бернанке падкрэсліў, што гэты крок не азначае зніжэння даступнасці крэдытаў для фізічных асобаў і суб'ектаў гаспадарання. Знізіць даступнасць крэдытаў плануецца толькі за пару месяцаў.

Мэтай яго будзе не дапусціць перагрэву эканомікі і абмежаваць дэфіцыт бюджэту.

Тым не менш, ужо сёння рэакцыяй рынку стала падзенне курса еўра проці даляра, зніжэнне курсу акцый амерыканскіх кампаній і паніжэнне цэнаў на сыравінныя рэсурсы.

СГ