У Саудаўскай Аравіі шматжэнца прысудзілі да 120 удараў бізуном

18.02.2010 / 14:21

Жыхар Саудаўскай Аравіі будзе пакараны за тое, што насуперак ісламскім законам, колькасць яго жонак «перавысіла дапушчальную норму».

Паводле Arab News, мужчына быў супрацоўнікам рэлігійнай паліцыі. Ён ажаніўся з шасцю жанчынамі, але ў судзе заявіў, што не ведаў пра забарону мець у жонках звыш чатырох жанчын.

Акрамя таго, яго абавязалі вывучыць на памяць два раздзелы з Карана і забаранілі маліцца ў мячэце.