Затрымаць намесніка міністра абароны Расіі «дапамаглі» ўкраінскія спецслужбы

Затрыманне намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова — гэта вынік дзеянняў Галоўнага упраўлення разведкі Мінабароны Украіны. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

24.04.2024 / 18:31

Фота: Мінабароны Расіі

У сакавіку 2024 года падраздзяленне актыўных дзеянняў ГУР правяла кібератаку і атрымала доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі і службовых дакументаў Іванова.

Пасля таго, як пра гэтую гісторыю даведаліся ў «больш шырокіх расійскіх колах», супраць Іванова пачалі расследаванне. Цяпер расійскага чыноўніка падазраюць у карупцыі.

У ГУР адзначылі, што Іваноў — сапраўды карупцыянер, але расійскія сілавікі зацікавіліся ім з-за ўцечкі адчувальнай інфармацыі. Пры гэтым добраахвотна Іваноў з украінскай разведкай не супрацоўнічаў.

«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі

«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў». Намесніка міністра абароны РФ могуць абвінаваціць у дзяржздрадзе

Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал

Арыштаваны расійскі намеснік міністра абароны валодае дваранскай сядзібай у Маскве. Чым яна адметная?

У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны

Nashaniva.com