За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў па палітычных меркаваннях у Беларусі за першы квартал 2024 года.

24.04.2024 / 17:17

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх траціна — жанчыны. Большасць затрыманняў прыпала на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. У 65 затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.

Таксама праваабаронцам вядома пра як мінімум 1602 суды паводле адміністрацыйных спраў за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разглядзелі не менш за 671 справу. У тым месяцы ўлады пачалі судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна

Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва

У Гомелі мужчыну затрымалі за «цынічныя каментары» пра памерлага брэсцкага міліцыянта

«Давялося ісці ў КДБ на допыт з дэтэктарам хлусні». Прапаведнік Мельянец выехаў з Беларусі з сямю дзецьмі і расказаў пра пераслед

Nashaniva.com