Моцныя ападкі прывялі да падтапленняў на Гомельшчыне

З-за дажджоў зафіксаваныя падтапленні ў Веткаўскім, Добрушскім і Рагачоўскім раёнах, паведамляе МНС.

23.04.2024 / 11:04

Ілюстрацыйнае фота

Паводле аператыўных звестак з 6.00 22 красавіка да 6.00 23-га паступілі паведамленні, што ў выніку дажджу, адбыліся падтапленні аднаго жылога дома, 6 падворкаў і 2 нежылых дамоў у Веткаўскім, Добрушскім і Рагачоўскім раёнах.

У выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Друць адбыліся падтапленні аднаго ўчастка дарогі (працягласць 5 м, максімальны ўзровень вады 20 см), жылога дома, 6 падворкаў і 6 гаспадарчых пабудоў у Рагачове.

Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Nashaniva.com