Чатыры запар выходныя і два сярод тыдня. Як беларусы будуць адпачываць у маі

Маглі здарыцца ледзь не тыднёвыя вакацыі, але нешта пакуль ідзе не так.

20.04.2024 / 08:04

Радуніца сёлета будзе вельмі позна, 14 мая, бо позні праваслаўны Вялікдзень (5 мая). Фота: Наша Ніва

Афіцыйнымі выходнымі ў маі, як звычайна, будуць 1-е і 9-е — Дзень працы і Дзень Перамогі. Яны прыпадаюць на сераду і чацвер. Таму ніякіх пераносаў не плануецца.

Атрымліваецца наступнае. 10 мая (пятніца) — працоўны дзень. А затым чатыры выходныя: з 11 па 14 мая, бо 14 мая — Радуніца.

Каляндар з сайта Мінпрацы

За панядзелак, 13-е, прыйдзецца адпрацаваць у наступную суботу — 18 мая.

Каляндар з сайта Мінпрацы

Наступныя гіганцкія выходныя будуць у лістападзе.

А гарачую ваду ў Мінску стануць адключаць адразу пасля Радуніцы.

Ужо хутка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Хто першы трапіў у сумны спіс?

Nashaniva.com