ЗША ўвялі санкцыі супраць МЗКЦ за падтрымку ракетнай праграмы Пакістана

Паводле новай заявы Дзярждэпа ЗША, Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) сумесна з некалькімі кітайскімі кампаніямі дапамагалі Пакістану вырабляць балістычныя ракеты.

20.04.2024 / 01:08

«Мінскі завод колавых цягачоў пастаўляў шасі для спецыяльных транспартных сродкаў для пакістанскай праграмы далёкіх балістычных ракет. Такія шасі выкарыстоўваюцца Нацыянальным комплексам развіцця пры Мінабароны Пакістана (NDC) у якасці дадатковага абсталявання для запуску балістычных ракет», — паведамляе Дзярждэпартамент ЗША.

Акрамя МЗКЦ, у амерыканскі санкцыйны спіс трапілі і тры кампаніі з Кітая: Xi’an Longde Technology Development Company Limited, Tianjin Creative Source International Trade Co Ltd і Granpect Company Limited.

Іх таксама абвінавачваюць у перадачы ракетных тэхналогій і рухавікоў Пакістану.

Канада паведаміла пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Nashaniva.com