У гандлёвым цэнтры ў Мінску будуць вучыцца адбіваць напад дыверсантаў

Задзейнічаюць тэхніку.

18.04.2024 / 11:37

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Мінская міліцыя правядзе антытэрарыстычныя вучэнні. Заняткі пройдуць у гандлёвым цэнтры «Palazzo» ў сталіцы ў ноч на 19 красавіка.

У рамках вучэнняў будзе арганізавана праверка гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання на акты тэрарызму, а таксама ўзаемадзеяння ў такой няштатнай сітуацыі.

Сярод задач заняткаў у міліцыі называюць павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці дзеянняў пры спыненні нападаў дыверсійных разведгруп і незаконных узброеных фарміраванняў.

Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне спецыяльнай службовай тэхнікі.

Nashaniva.com