У Падмаскоўі забілі паліцэйскага, яго напарнік у рэанімацыі 

У Падмаскоўі напалі на дваіх паліцэйскіх, адзін з іх загінуў. Нападнікамі былі наркадылеры.

07.04.2024 / 22:35

Месца здарэння. Скрын відэа расійскіх сілавых органаў

Падрабязнасці здарэння публікуюць расійскія тэлеграм-каналы.

Паліцэйскія прыбылі на затрыманне закладчыкаў у рамках спецаперацыі ў вёску Якімава ў Падмаскоўі. Яны лавілі буйнога збытчыка мефедрона. Падчас гэтага ўсё і адбылося. У сілавікоў стралялі з пісталета.

Забіты — 41-гадовы памочнік участковага Сяргей Яфіменка. У яго засталіся дзве дачкі. Паранены — 35-гадовы Рыгор Сяроў. Паліцэйскага даставілі ў бальніцу, ён у рэанімацыі.

Забіты 41-гадовы памочнік участковага Сяргей Яфіменка

Сяроў некалькі разоў губляў прытомнасць. Ён здолеў апісаць прыкметы нападніка, на чым той схаваўся і заявіў, што траўмы яму былі нанесеныя цяжкім прадметам па галаве. У Сярова зафіксавана цяжкая ЧМТ, піша канал ВЧК-ОГПУ.

Нападнікі змаглі ўцячы з месца злачынства на матацыкле. У рэгіёне аб'явілі план «Сірэна».

Меркаваны нападнік

Расійскі Следчы камітэт распачаў справу па факце замаху на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў (арт. 317 КК РФ).

Nashaniva.com