Грамадзяне дзевяці краін пацярпелі ў выніку атакі БПЛА ў Елабузе

Улады рэспублікі Татарстан паведамілі, што адной з дзвюх цэляў учорашняй атакі дронаў стаў інтэрнат «Алабуга палітэх». Пацярпелі студэнты-замежнікі, якія ўдзельнічалі ў вытворчасці дронаў. 

03.04.2024 / 10:38

У выніку ўдару па інтэрнаце пацярпелі 14 чалавек, гэта грамадзяне Расеі, Кіргізіі, Шры-Ланкі, Зімбабвэ, Руанды, Конга, Кеніі, Нігерыі, Паўднёвага Судана.

Незалежныя журналісты раней распавялі, што навучэнцы «Алабуга палітэх» удзельнічаюць у зборцы дронаў для ўдараў па Украіне.

Акрамя таго, навучэнцаў «палітэха», занятых на вытворчасці дронаў, прымушаюць рэгістравацца ў дэйтынгавых дадатках, каб завабліваць у Елабугу студэнтак з афрыканскіх краін. Там іх прыцягваюць на працу ў якасці прыбіральшчыц.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»

Беспілотнікі паспяхова атакавалі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

Nashaniva.com