У Смаргоні 15-гадовы хлопец патануў у ванне, калі ўсе былі дома

Трывогу забіла маці.

27.03.2024 / 16:04

Фота: newgrodno.by

У Смаргоні ў ванне патануў падлетак. Праз тыдзень яму павінна было споўніцца 16 гадоў, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

«Ніхто і ўявіць сабе не мог, што такое магло здарыцца, — расказаў прадстаўнік «Таварыства выратавання на водах Сяргей Вінаградаў. — Усе былі дома».

Пазней трывогу забіла маці, і сына выявілі мёртвым. 

Сям'я характарызуецца станоўча. Сам хлопец меў вялікія поспехі ў вучобе. 

Разам з тым гэта ўжо чацверты выпадак з пачатку года ў Гродзенскай вобласці з аналагічным утапленнем у хатніх умовах.

Nashaniva.com