Невядомы абʼект касмічнай прыгажосці бачылі ў небе над Далёкім Усходам. Аказалася, гэта касмічнае смецце ад «Саюза»

Невядомы лятальны абʼект бачылі ў небе жыхары Хабараўскага краю і Амурскай вобласці. Мясцовыя жыхары паведамілі каналу «Асцярожна, навіны», што спачатку за абʼектам цягнуўся падпалены шлейф, пазней ён распаўся на больш дробныя фрагменты. Аказалася, людзі сталі сведкамі падзення касмічнага смецця.

25.03.2024 / 15:36

Як распавёў Уладзімір Майсееў, прадстаўнік клуба «Астраномія ў Хабараўску», касмічнае смецце сышло з арбіты пасля запуску «Саюза», і яго частка ўвайшла ў слаі атмасферы. 

«Гэта не камета, гэта смецце. Частка касмічнага абʼекта», — сказаў ён. 

Паводле Майсеева, усе падобныя траекторыі пралічваюцца загадзя. «Калі абломкі падаюць, то па-за населенымі пунктамі. Гэта значыць рызыка таго, што на галовы нешта ўпадзе, мінімальная», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

«Беларуская эміграцыя дасягнула касмічных маштабаў». Найлепшыя твіты тыдня

Беларуская касманаўтка цяпер будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак

Упершыню ў гісторыі беларуска паляцела ў космас

Nashaniva.com