У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка

Загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі і памочнік трэнера расійскага «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», грунтуючыся на сведчаннях дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц з блізкага атачэння спартсмена.

19.03.2024 / 00:37

Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі «Люстэрка», ён загінуў у ЗША. Там цяпер жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой хакеіст сустракаўся.

Кальцову было 42 гады. У 1999 годзе ён быў абраны «Пітсбургам» у першым раўндзе драфта пад 18-м нумарам. Усяго ў НХЛ правёў 144 гульні, у якіх набраў 38 (12+26) ачкоў. Шмат гадоў выступаў на высокім узроўні ў Расіі. Завяршыў выступленні ў 2016-м у складзе мінскага «Дынама», затым працаваў трэнерам.

Nashaniva.com