У Ленінградскай вобласці збілі беспілотнік

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка напісаў у сваім тэлеграм-канале, што на падлёце да нафтаперапрацоўчага завода КІНЕФ у Кірышскім раёне быў збіты беспілотнік «самалётнага тыпу».

13.03.2024 / 08:20

Беспілотнік самалётнага тыпу. Фота Мінабароны Украіны

«Вытворчасць працуе ў штатным рэжыме. Ахвяр і разбурэнняў няма. Наступствы ў месцы падзення лакалізаваныя і ліквідаваныя», — заяўляе губернатар.

Раніцай у сераду ўдару беспілотнікаў таксама падвергся нафтавы аб'ект у Разані, там пачаўся моцны пажар, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

У Белгарадзе беспілотнік атакаваў будынак ФСБ

Брытанская разведка ацаніла ўплыў удару Украіны па авіязаводзе ў Таганрозе

У будынак мэрыі Белгарада ўрэзаўся дрон

Беспілотнікі атакавалі сем расійскіх рэгіёнаў

Nashaniva.com