«Дзякуй за тыя «БелАЗы». У Крывым Рогу расказалі, як БелАЗы дапамаглі адбіць расійскі наступ

Кіраўнік Крыварожскага ваеннай адміністрацыі Аляксандр Вілкул у тэлеграм-канале расказаў, як два гады таму, у пачатку расійскага ўварвання стварылі барыкаду з БелАЗаў, каб спыніць расійскую вайсковую тэхніку.

04.03.2024 / 12:18

«Менавіта ў гэты дзень два гады таму калона з 300 адзінак варожай тэхнікі пачала рух у бок Крывога Рога. 150 былі адрэзаны нашымі верталётамі ў Баштанкі, 150 дайшлі да Новага Буга. А на Мікалаеўскім кірунку два БТР варожай выведкі сутыкнуліся з замініраванымі БелАЗамі», — напісаў ён. 

Ён асобна падзякаваў Нова-Крыварожскаму горна-абагачальнаму камбінату за тыя БелАЗы. 

За два гады да пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны кампанія «АрселорМітал Крывы Рог», якой належыць Нова-Крыварожскі горна-абагачальны камбінат, набыла пяць 136-тонных самазвалаў БелАЗ, піша EX-PRESS.BY. 

Выданне нагадвае, што ўкраінскі Крывы Рог стаў горадам-пабрацімам Жодзіна ў 2018 годзе. У жніўні 2020-га яго дэпутаты заклікалі гарсавет афіцыйна звярнуцца да кіраўніцтва Жодзіна і адміністрацыі галоўнага прадпрыемства з просьбай выканаць умовы мірных пратэстоўцаў. 

5 сакавіка 2022 года на пазачарговай сесіі Крыварожскага гарадскога савета дэпутаты прагаласавалі за тое, каб разарваць якія-небудзь адносіны з Жодзінам.

Чытайце таксама:

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Расійскія страты ва Украіне за суткі цягам лютага былі самымі высокімі з пачатку вайны — брытанская разведка

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Nashaniva.com