Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у новым выпуску ТОКу расказаў, пра што шкадуе.

25.02.2024 / 10:04

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Сяргей Пятрухін у мінулым быў вядомым блогерам. У 2020-м годзе ён быў арыштаваны. Выйшаў на волю ён ў снежні 2022 года. А нядаўна праз пагрозу новага затрымання выехаў за мяжу.

Па словах Сяргея, ён шкадуе, што ў выніку ўсіх падзей, што з ім адбыліся, страціў сям'ю.

«Жонка памяняла прозвішча. Сыну памяняла. І маці мая за Лукашэнку. І сястра мяне ў гэтым плане не падтрымлівае».

Акрамя гэтага, як адзначае мужчына, пасля турмы разладзіліся адносіны з сынам. «Там поўны дысбаланс».

Але Пятрухін не тлумачыў сыну, чаму яго пасадзілі:

«Ён вучыцца ў нейкай там школе з міліцэйскім ухілам. Мне жонка сказала: «Ты туды нават не заходзь».

«Але я неяк перажыву», — гаворыць мужчына і адзначае, што разумее, у чым сэнс яго ахвяры:

«Мне вельмі істотна, што пра мяне будуць думаць людзі і мой сын. Потым ён разбярэцца. І калі разбярэцца, будзе мной ганарыцца».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com