Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі

На сайце Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле «Кіраўніцтва» знікла згадка пра першага намесніка старшыні Валянціна Зайчука. Цяпер у кіраўніка вобласці Юрыя Шулейкі наогул няма першага намесніка, заўважыў Reform.by.

21.02.2024 / 23:03

Знік Зайчук і з графіка асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтва аблвыканкама. У полі, дзе павінны быць пазначаныя прозвішча, імя і імя па бацьку, свеціць адно пустое месца.

Інфармацыя пра Зайчука захавалася толькі ў беларускамоўнай версіі сайта аблвыканкама.

Яшчэ 10 студзеня Зайчук праводзіў прыём грамадзян, а апошнія згадкі пра чыноўніка ў СМІ датуюцца 24 студзеня 2024 года. Пра яго пісала «СБ. Беларусь сегодня», Зайчук дзяліўся з выданнем планамі па развіцці ў рэгіёне сельскай гаспадаркі.

Крыніца Reform.by паведаміла выданню, што Зайчук нібыта затрыманы за хабар, але дакладна пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пацвердзіў затрыманні супрацоўнікаў ДФР

У Гродне за хабар судзяць дырэктара «АзотРамБуд». Ён нядаўна прыехаў з Азербайджана

У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»

Nashaniva.com