Алега Навальнага абвясцілі ў вышук у Расіі

Брата памерлага ў калоніі Аляксея Навальнага «перавясцілі» ў вышуку ў сувязі з завядзеннем у дачыненні да яго новай крымінальнай справы.

20.02.2024 / 15:47

Олег Навальны правёў за кратамі па справе «Іў Рашэ» тры з паловай гады

ТАСС спасылаецца на вышуковую базу МУС, а таксама на крыніцу ў праваахоўных органах, якая заявіла, што супраць Алега Навальнага заведзена новая крымінальная справа.

Суразмоўца дзяржаўнага агенцтва не змог удакладніць, па якім менавіта артыкуле завялі справу (а ў базе гэтая інфармацыя ніколі не пазначаецца).

Алег Навальны, які адбываў тэрмін па справе «Іў Рашэ», у жніўні 2021 года атрымаў умоўны прысуд па «санітарнай справе», заведзенай пасля акцыі пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага.

У студзені 2022 года Алега Навальнага аб'явілі ў вышук, а ў лютым — яшчэ да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну — стала вядома, што ён змог пакінуць Расію, прычым зрабіў гэта яго ў верасні 2021 года, гэта значыць пасля атрымання ўмоўнага тэрміну, піша Бі-бі-сі.

Nashaniva.com