Палітвязень Ігар Леднік памёр у калоніі ў Бабруйску, а не ў Магілёве

Першасная інфармацыя, якая разышлася па сайтах і сацсетках, была няправільная.

20.02.2024 / 13:52

Праваабаронца Ігар Леднік, які памёр у зняволенні, адбываў пакаранне ў калоніі №2 у Бабруйску. Паведамленне пра тое, што ён знаходзіўся ў магілёўскай калоніі, непраўдзівае.

Па стане здароўя Ледніка трымалі ў Бабруйску санчастцы.

Па словах яго суседа па калоніі Аляксея Галоўкіна, у Ледніка была стома, да якой быў замацаваны адмысловы пакет, каб ён мог хадзіць у прыбіральню.

***

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года і асуджаны на тры гады зняволення па арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

Nashaniva.com