Даляр вырас да максімуму за чатыры месяцы

Сёння амерыканская валюта пераадолела планку 3,23 рубля.

14.02.2024 / 13:29

На таргах. у Мінску 14 лютага даляр вырас на 0,77 капейкі да 3,2317 беларускага рубля. Гэта максімум за чатыры месяцы. А ў пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Таргоў па еўра сёння не было.

Расійскі рубель знізіўся на 0,11 капейкі да 3,5357 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 0,28 да 4,4486 за 10 адзінак.

Nashaniva.com