Стала вядома сума самага вялікага падатку з даходаў фізасобы ў мінулым годзе

У Беларусі праходзіць кампанія па дэклараванні даходаў, якія былі атрыманыя летась.

13.02.2024 / 14:59

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі прывёў прыклад таго, якія падаткі з даходаў выплачваліся раней, піша sb.by.

— Калі вярнуцца да недалёкага мінулага, напрыклад, за 2023-ы максімальная сума падатку, прад'яўленага аднаму фізічнай асобе, склала 4,5 мільёна рублёў, бо ён атрымаў дывідэнды ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, — распавёў Кавалеўскі.

Nashaniva.com