Чацвёрты месяц у Мінску судзяць трох мытнікаў. ім пагражае да 15 гадоў

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. 

30.01.2024 / 12:36

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ідзе закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, піша «Вясна».

Агулам іх судзяць па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Мытнікам пагражае да 15 гадоў калоніі.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Nashaniva.com