«Усё, бл*, дакаталіся»: машыну знесла ветрам з трасы М1. ВІДЭА

На трасе М1 зляцела ў кювет машына − некалькі разоў яна перавярнулася ў паветры. Відэа з месца здарэння выклала ў тыкток блогерка antoninka1118.

19.01.2024 / 13:13

Скрыншот відэа ў тыктоку artemsbo

«Істэрыка пасля аварыі. Першыя хвіліны», − падпісала ролік жанчына.

− Даездзіліся. Галоўнае жывы, − расказвае кіроўца, а на заднім фоне чуваць нервовы смех. − Занесла. Мы перавярнуліся два, можа, тры разы. Нас так пракаціла.

@antoninka1118

♬ оригинальный звук - Антонина

− Усё, бл*, дакаталіся, − дадала блогерка. − Сцягнула з трасы ветрам.

На шчасце, кіроўца і пасажырка не пацярпелі. Блогерка адзначыла, што ў яе нават драпін няма − толькі невялікі ўдар.

За 15 хвілін да аварыі жанчына паспела запісаць відэа, як жудасна выглядала траса ў той дзень (сцвярджае, што здымала, каб папярэдзіць іншых пра небяспеку): шмат снегу ды дрэнная бачнасць.

@antoninka1118 #водителям #трасса #рб #беларусь #дороги #тикток ♬ After Dark (from "From Dusk Till Dawn") - Movie Soundtrack All Stars

Кіроўца таксама выклаў сваё відэа:

− Быў вельмі моцны бакавы вецер, я ехаў 80, няхутка, але не змог выруліць. Машыну проста тупа знесла ў кювет.

@artemsbo #дтп #витебск #минск #м1 #чп@Антонина ♬ оригинальный звук - Артем

Машына ехала ў Мінск, здарэнне адбылося недзе каля Крупак. Пасля каля чатырох гадзін кіроўца і пасажырка чакалі эвакуатар, каб вярнуцца ў родны Віцебск. За паслугі эвакуатара прыйшлося заплаціць каля 800 рублёў.

Чытайце таксама:

У Лідзе тата 11 дзяцей страціў прытомнасць, калі перабягаў дарогу ВІДЭА

Мужчына мяняў на трасе кола аўтамабіля і трапіў пад грузавік

У Оршы сутыкнуліся BMW і маршрутка. Траўмы атрымалі шэсць чалавек

Nashaniva.com