Стаў вядомы спіс сілавікоў, што прыходзілі ў Цэнтрвыбаркам

На прыёме ў Ігара Карпенкі былі ідэолагі з адзінаццаці вайсковых частак і камандавання Унутранымі войскамі. 

19.01.2024 / 12:53

На здымку, што апублікаваў ЦВК, можна налічыць 21 ваеннаслужачага. Твары дваіх з прысутных заблюраныя. Але паводле інфармацыі «Белпола» усяго на сустрэчы у Карпенкі павінна было быць 25 чалавек. Амаль усе яны займаюць пасады намеснікаў камандзіра вайсковай часці па ідэалагічнай рабоце ці начальніка аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці.

Пры гэтым з пяці вайсковых часцей (3214, 5448, 3310, 5524, 7404) былі абодва работнікі. А з вайсковай часці 6713 — нават трое (начальнік аддзялення і два намеснікі камандзіра па ідэалагічнай рабоце).

Сярод афіцэраў быў толькі адзін шараговы ваеннаслужачы. Акрамя гэтага, у спісе тры прадстаўнікі ўраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі і намеснік начальніка факультэта ўнутраных войск па ідэалагічнай рабоце Ваеннай акадэміі Беларусі.

Прыводзім спіс цалкам:

Аўдзееў Віталь Пятровіч — Галоўны спецыяліст аддзелу выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Адамчык Міхаіл Барысавіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 3214.

Алейнікаў Уладзімір Іванавіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5448 па ідэалагічнай рабоце.

Аношка Мікалай Аляксандравіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 3310 па ідэалагічнай рабоце.

Бражыцкі Аляксандр Станіслававіч — Намеснік начальніка факультэта ўнутраных войскаў па ідэалагічнай рабоце Ваеннай акадэміі.

Буры Андрэй Аляксандравіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 3214 па ідэалагічнай рабоце.

Гапановіч Арцём Іванавіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 3310.

Гарэлы Максім Паўлавіч — Ваеннаслужачы вайсковай часці 3032.

Галаўко Яўген Аляксандравіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5529 па ідэалагічнай рабоце.

Гурлай Аляксандр Уладзіміравіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5524.

Далінін Андрэй Віктаравіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5524 па ідэалагічнай рабоце.

Дамброўскі Вячаслаў Пятровіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5526 па ідэалагічнай рабоце.

Дарошка Сяргей Анатольевіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 6713 па ідэалагічнай рабоце.

Жызнеўскі Уладзімір Іосіфавіч — Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Жукаў Захар Аляксандравіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 7404 па ідэалагічнай рабоце.

Кахновіч Анатоль Віктаравіч — Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы — начальнік аддзела выхаваўчай і інфармацыйна-прапагандысцкай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Макаранка Данііл Міхайлавіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5525 па ідэалагічнай рабоце.

Пазняк Уладзімір Уладзіміравіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5448.

Пугач Вадзім Сяргеевіч — Галоўны спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі.

Стасевіч Леанід Аляксандравіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 7404.

Цітавец Віталь Уладзіміравіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 5525.

Феданяк Яўген Андрэевіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 5522 па ідэалагічнай рабоце.

Халшчэўнікаў Міхаіл Васільевіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 7434 па ідэалагічнай рабоце.

Цэслік Дзяніс Іванавіч — Начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 6713.

Шашкоў Віталь Алегавіч — Намеснік камандзіра вайсковай часці 6713 па ідэалагічнай рабоце.

Чытайце яшчэ:

Сілавікі прыйшлі ў Цэнтрвыбаркам

Навошта старшыня ЦВК Карпенка ездзіў да сілавікоў

Nashaniva.com