Гадавая інфляцыя ў 2023 годзе склала 5,8%

Яна паскорылася ў снежні яшчэ на 0,4 працэнтных пункта. Па выніках адзінаццаці месяцаў гадавы прырост цэн складаў 5,4%.

10.01.2024 / 16:22

У снежні харчовыя тавары падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя — на 0,1%, паслугі — на 0,8%.

Гародніна за снежань падаражэла на 18,2%, садавіна — на 7%, курыныя яйкі — на 1%, лекі — на 1,2%, тэлевізары — на 1,1%, адукацыя — на 6,5%, медпаслугі — на 2,6%.

За год харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,8%, нехарчовыя — на 2,9%, а паслугі — на 8,1%.

Nashaniva.com