Італьянскі суд канчаткова апраўдаў Дыега Марадону

Славуты аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона канчаткова апраўданы ў Італіі, дзе абвінавачваўся ў нявыплаце падаткаў, паведаміў Reuters адвакат футбаліста Анджэла Пізані. Касацыйны суд (вышэйшая судовая інстанцыя) прызнаў, што «сведчанняў ухілення ад выплаты падаткаў няма», і задаволіў хадайніцтва, прадстаўленае ад імя спадчыннікаў футбаліста.

06.01.2024 / 18:49

Адвакат нагадаў, што з Марадоны, які ў канцы 1980-х гадоў гуляў у клубе «Напалі» з Неапаля, у Італіі спрабавалі спагнаць 40 млн еўра. З-за разбору справы, які доўжыўся з 1990-х, футбаліст не мог наведваць гэтую краіну, бо яму пагражалі канфіскацыя маёмасці і арышт.

«Гэтую гісторыю можна аб'явіць скончанай. Марадона нічога не павінен італьянскім падаткавікам. І матэматычныя, і юрыдычныя, і лагічныя разлікі прыводзяць да нуля», — сказаў юрыст.

Сам Марадона пра гэта, аднак, ужо не даведаецца. Адзін з найлепшых футбалістаў XX стагоддзя памёр 25 лістапада 2020 года ва ўзросце 60 гадоў: прычынай стала вострая сардэчная недастатковасць, якая прывяла да ацёку лёгкіх.

Чытайце таксама:

Мяч, які кранула рука Марадоны ў 1986 годзе, прадалі за рэкордныя 2,4 мільёна даляраў

Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала

Прэзідэнт ПСЖ хаваўся ў самалёце з-за абвінавачванняў у выкраданні чалавека

Nashaniva.com