ГУР Украіны паказала, як у Чалябінску палае расійскі Су-34

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны афіцыйна заявіла, што ў ноч на 4 студзеня 2024 года на расійскім аэрадроме «Шагол» у горадзе Чэлябінск згарэў знішчальнік-бамбавальнік Су-34.

04.01.2024 / 14:58

Відэа з палаючым самалётам ГУР апублікавала ў сацсетках. ГУР піша, што самалёт уваходзіў у склад авіяцыйнага палка 21-й змешанай авіядывізіі ВКС УС РФ.

«Прычыны ўзгарання самалёта ўдакладняюцца», — сказана ў паведамленні ГУР.

Nashaniva.com