Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і зрабіў шэраг іншых кадравых змен

Новым міністрам эканомікі стаў Юрый Чабатар. Раней ён быў першым намеснікам міністра.

04.01.2024 / 12:45

Юрый Чабатар. Скрын відэа

Папярэдні міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў паехаў паслом у Кітай.

Памочнікам Лукашэнкі – інспектарам па Віцебскай вобласці стаў Сяргей Ляўковіч. Да гэтага ён быў першым намеснікам старшыні ў Мінаблвыканкаме.

Былы старшыня Беллеспаперапрама Міхаіл Касько прызначаны паслом Беларусі ў Індыі.

Сяргей Бабовіч стаў новым дырэктарам на беларускай АЭС.

Nashaniva.com