«У мяне ёсць некалькі навін для рэжыму». Ціханоўская пракаментавала блакіроўку свайго выступу на ютубе

У Беларусі перад навагоднім выступам Ціханоўскай часова прапаў доступ да ютуба. Святлана Ціханоўская ў твітары пракаментавала гэту беспрэцэдэнтную падзею.

03.01.2024 / 15:37

«Я чула паведамленні аб тым, што YouTube быў заблакаваны ў Беларусі падчас майго навагодняга выступу. У мяне ёсць некалькі навін для рэжыму. Па-першае, відэа з прамовай можна паглядзець у любы час. Па-другое, нельга задушыць праўду, саджаючы журналістаў у турму ці абмяжоўваючы доступ у інтэрнэт», — напісала яна.

 

Ютуб быў недаступны ў Беларусі прыкладна з 23:45 да 0:05 у навагоднюю ноч якраз падчас высупу Святланы Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка выглядаў кепска». Эксперты ацанілі перспектывы блакавання ў Беларусі ютуба

Nashaniva.com