Залужны пра праслухоўванне: У кабінеце дзяржтаямніцы не агучваліся

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Валерый Залужны не расцэньвае выяўленне прылад для праслухоўвання ў сваім кабінеце як ціск.

18.12.2023 / 15:36

Валерый Залужны. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Валерый Залужны ў кулуарах журналістам расказаў, ці расцэньвае ён выяўленне праслухоўваючай прылады ў сваім кабінеце як ціск, Залужны адказаў: «Не, як вайну. Следства дакажа, што гэта можа быць».

Галоўнакамандуючы УСУ распавёў, што павінен быў зайсці ў кабінет, дзе знайшлі прыладу праслухоўвання, а 7 раніцы.

«Я не думаю (што ў гэтым кабінеце маглі агучвацца дзяржаўныя таямніцы). Гэта памяшканне і раней выкарыстоўвалася, але такі перапынак досыць істотны быў, таму гэта проста пад маю сустрэчу адбылося ўжо».

Чытайце таксама:

«Праслухоўка», якую знайшлі ў Валерыя Залужнага, не працавала — СБУ

У кабінеце Залужнага знайшлі «праслухоўку» — РБК-Украіна

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Nashaniva.com