У Мінску за акцыі 2020 года затрымалі 24-гадовага прыхільніка сусвету «Зорных войнаў» і страйкбола

Сілавікі апублікавалі відэа затрымання мінчука за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. На камеру мужчына гаворыць, што ўдзельнічаў у мітынгах і да гэтага часу не выдаліў фатаграфіі ў сацсетках.

18.12.2023 / 10:22

— Зарэгістраваўся ў плане «Перамога», хацеў перамен, але нічога не атрымалася, — кажа на камеру хлопец.

Паводле «Медыязоны», затрыманага клічуць Уладзіслаў Федаравіч. Ён захапляецца ролевымі гульнямі, удзельнічаў у сустрэчах прыхільнікаў сусвету «Зорных войнаў». 

На відэа сілавікі паказваюць прадметы, падобныя да пісталета і гранаты. У сацсетках Федаравіча шмат фота з гульняў у страйкбол, і прадметы, які дэманструюць сілавікі, хутчэй за ўсё — страйкбольная амуніцыя.

Nashaniva.com