За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Літве — ФСБ Расіі

Раскрыты тэракт з падрывамі цягнікоў на БАМе, затрыманы грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Літве, паведамілі ў ФСБ, піша ТАСС.

07.12.2023 / 14:04

Затрыманы даў прызнальныя паказанні, ён дзейнічаў пад кантролем спецслужбаў Украіны, сцвярджаюць у ведамстве.

Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон, які знаходзіўся ў складзе грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, дзе адбыўся выбух у цягніку, загарэўся чыгуначны састаў з грузам.

Была заведзена крымінальная справа за тэракт. 

Nashaniva.com